Ляўрэаты літаратурных прэміяў

Гамсун Кнут. Голад
15.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

ა Гамсун Кнут. Голад

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859—1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы: “Голад” — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. "Пан" — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. “Вікторыя” — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць...

Казько Віктар. Час збіраць косці
7.50 р.
4.166665
Сярэдняя: 4.2 (усяго галасоў 6)

ა Казько Віктар. Час збіраць косці

Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015Наклад кнігі цалкам прададзены.

Кэрал Льюіс. Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса
32.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Кэрал Льюіс. Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса

Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”, адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам.

Маркас Хуан Мануэль. Зіма Гюнтэра
14.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Маркас Хуан Мануэль. Зіма Гюнтэра

“Зіма Гюнтэра” — адкрыты раман, у якім пераплецены дэтэктыўная інтрыга, ода каханню, сацыяльная сатыра, глыбокі роздум аб гістарычных каранях парагвайскай нацыі ды іранічны погляд, не пазбаўлены гумару і эратызму, на парадоксы нашага часу. Падарожнічаючы разам з халодным эканамістам Гюнтэрам, немцам па крыві, але парагвайцам па нараджэнні, ды ягонай пекнай жонкай, мулаткай Элісаю Лінч, чытач трапіць у апраметную паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавенне — непераможны ідэалізм моладзі.

Федарэнка Андрэй. Сечка
6.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”

Ясмінска Надзея. Дом цікаўных казак
22.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Ясмінска Надзея. Дом цікаўных казак

“Дом цікаўных казак” – гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеі Ясмінска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямі мастачкі Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.