Аўтар. Назва Кароткае апісаньне Цанаабразок сартоўкі
Ян, Яніна, Васіліна. Маляванка

Ян і Яніна – брат і сястра. Нядаўна ў іх сям’і нарадзілася сястрычка Васіліна. Давай паглядзім, як кемлівыя школьнікі спрабуюць патлумачыць новаму чалавеку ейныя правы на блізкіх ёй прыкладах… Маляванка не прадаецца, умовы атрыманьня тут.

0.00 р.
Кола святаў. Набор паштовак

Пазітыўны набор паштовак  пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах: Каляды, Масленіца, Вялікдзень, Сёмуха, Купалле, Спас, Багач, Дзяды.

2.20 р.
Качаткова Паліна. Матылі

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся.

2.70 р.
Расквецім гісторыю нашай краіны разам! Набор паштовак

Камплект з 12-ці паштовак-расфарбовак паводле анімацыйнага фільма "Будзьма беларусамі!"

2.70 р.
Карпюк Аляксей. Пушчанская адысея

Стыль шчырага і бескампраміснага рэалізму Аляксея Карпюка (1920-1992) балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і досціпам.

2.90 р.
Чапэк Карэл. Паштарская казка

Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?

3.00 р.
Наша гісторыя. Каляндар-плакат на 2019 год

Адшукай сваіх герояў на календары "Нашай гісторыі"! Ларыса Геніюш і Бона Сфорца, Тадэвуш Касцюшка і Іван Якубоўскі, Уладзімір Караткевіч і Марк Шагал, Леў Сапега і Пётра Машэраў – дзясяткі найважнейшых постацяў нашага мінулага сабраліся на адным здымку, каб павіншаваць Беларусь з 2019-м годам.

3.00 р.
Светашёва Таня. Разные вещи

В дебютную книгу Тани Светашёвой вошли стихотворения разных лет. Это собрание внутренних монологов, в которых соединены глубоко интимное и общечеловеческое, ирония и тоска и которые разворачиваются внутри топоса Минска — не витринного, а нутряного, подлинного…

3.20 р.
Аляксандар Л. Зкімбы-зымбы

Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт разнажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.

3.40 р.
Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства

Казка Стасі Наркевіч аздобленая ілюстрацыямі мастачкі Алены Сянько будзе і захапляльным чытвом пра прыгоды пра прыгоды Васілька і зачараваную прынцэсу, і забаўкай-маляванкай.

3.50 р.