Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
Гапеева Вольга. (В)ядомыя гісторыі

Гэта кніга для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям. Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.

6.00 р.
Гапеева Вольга. Граматыка снегу

Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

7.40 р.
Гапеева Вольга. Дзве авечкі

“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.

19.00 р.
Гапеева Вольга. Прысак і пожня + CD

“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.

8.50 р.
Гапеева Вольга. Чорныя макі

«Чорныя макі» – гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.

6.00 р.
Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР)

Кніга распавядае пра нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду са згоды немцаў. У кнізе апісваюцца ўмовы запачаткавання БЦР, надаецца ўвага арганізацыйным і побытавым пытанням. Таксама аўтар даследуе перыяд эвакуацыі з Беларусі, аднаўленне працы Рады ў паваеннай Нямеччыне, а затым і ва ўмовах эміграцыі ў іншыя краіны, найперш у ЗША.

17.10 р.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1970—1982)

Кніга прысвечаная беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.

7.50 р.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1982—1997)

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)” (Мінск, 2014). Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў.

8.60 р.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Хронікі БІНіМу

Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфічным даведнікам.

12.90 р.
Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.

11.90 р.