Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
Герасімчык Васіль. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда

Імя Кастуся Каліноўскага (1838–1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Кніга “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863–1864 гг. Не толькі як на лідэра і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фарміравання яго поглядаў.

16.20 р.
Гілевіч Ніл. У віры быцця

У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.

4.60 р.
Гіль Мікола. Неадступнасць

У кнігу вядомага беларускага празаіка Міколы Гіля ўвайшлі... вершы, напісаныя ў апошнія гады і ў далёкія — 70-я мінулага стагоддзя. Лірычныя і філасофскія радкі — развагі пра сучаснасць і сучаснікаў з вышыні пражытых гадоў.

4.80 р.
Глобус Адам. Казкі сталічныя

Гэтая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні і Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі пра іх таленавітыя творы.

9.80 р.
Грудзько Вадзім. Край

Вадзім Грудзько ў сэрцы носіць родны край, крывіцкі край. Вочы мастака бачаць тое, што тоіцца ад абыякавага позірку. Вадзімаў край канкрэтны да казкавасьці, казкавы да мройлівасьці. Душа Вадзімава баронiцца ад цугляў побытавых ды ідэалягічных. Яна хоча быць вольнаю, таму й родны край на фотаабразках пачувае сябе на волі.

29.00 р.
Грушэцкі Алег, Козел Віктар. Краіна Вымярэнія

У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.

13.90 р.
Грыб Тамаш. Выбранае

Кніга ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці.

15.80 р.
Гулік Робэрт ван. Следства вядзе суддзя Дзі

Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.

10.20 р.
Данеўская Ірына. Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц

“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.

29.90 р.
Данілаў Павел. Крыгаход душы

У гэтай кнізе магілёўскага паэта Паўла Данілава сабраны яго лепшыя вершы аб жыцці, каханні, малой радзіме. Кніга працятая самабытнасцю чалавека Прыдняпроўскага краю. Не апошняе месца ў ёй нададзена і творам гістарычнай тэматыкі.

6.80 р.