CD Беларускія эміграцыйныя калекцыі

CD Беларускія эміграцыйныя калекцыі, Дадатак да альманаха “Запісы БІНіМ. №36”
5.00 р.
Вага: 100 г
Памеры: 120x120 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мультымэдыйны дыск. Дадатак да альманаха “Запісы БІНіМ. №36”.

Унікальным дадаткам да тэкстаў альманаха “Запісы БІНіМ. №36” выступае мультымэдыйнае выданьне “Беларускія эміграцыйныя калекцыі”. У складзенай на падставе збораў БІНіМу, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны, а таксама беларускіх збораў у Бібліятэцы й архіве Канады базе зьвестак чытач знойдзе выявы й апісаньні 54 значкаў, 145 блянкаў, пячатак і штампаў, 72 ідэнтыфікацыйных дакументаў, 23 арыгінальных беларускіх капэртаў, 60 памятных картак, 68 марак і налепак, 51 значкі, жэтона і мэдаля, 209 паштовак, 109 прыкладаў рэклямна-інфармацыйных і рэпрэзэнтацыйных матэрыялаў, 81 візітоўкі, 20 твораў мастацтва й 42 рэчаў і іншага.

І хаця ў мультымэдыйным даведніку рэпрэзэнтаваная далёка не ўся матэрыяльная спадчына беларускага замежжа, аналягаў такога выданьня на сёньня няма ня толькі ў эміграцыі, але і ў мэтраполіі.

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Раім паглядзець:
Запісы БІНіМ. №36 + CD
8.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №36 + CD

Цэнтральная тэма новага нумару альманаху “Беларусаведныя калекцыі” мае на мэце рэпрэзэнтаваць чытачам разнастайнасьць і разнаплянавасьць эміграцыйнай спадчыны. У тэкстах Натальлі Гардзіенкі й Лявона Карповіча ўпершыню робіцца спроба сыстэматызацыі зьвестак пра беларускія маркі, паштоўкі, значкі, капэрты, ідэнтыфікацыйныя дакумэнты, блянкі, пячаткі й г.д., што прадукаваліся й выкарыстоўваліся на Захадзе для своеасаблівага пазначэньня беларускай прасторы, для папулярызацыі беларусаў і Беларусі.


Каб купіць CD Беларускія эміграцыйныя калекцыі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".