Як замовіць

Як замовіць на KNIHI.BY:

1. Увайдзіце на сайт пад сваімі лагінам і паролем (калі вы яшчэ не зарэгістраваліся, то рэгістрацыя тут).

2. Дадайце патрэбны тавар у кошык, націснуўшы адзін раз кнопку "У кошык" на старонцы з апісаньнем тавару.

  • Калі вы жадаеце прагледзець іншыя тавары, націсьніце "Вярнуцца да пакупак".
  • Калі тавары ў кошык болей не дадаваліся, каб аформіць замову, націсьніце "Кошык".

3. Праверце колькасьць тавараў у кошыку. Калі ўсё слушна, націсьніце кнопку "Аформіць замову".

  • Калі вы жадаеце зьмяніць колькасьць замоўленых тавараў, памяняйце лічбы ў полі "Колькасьць" на патрэбныя і націсьніце кнопку "Абнавіць кошык". Далей націсьніце "Аформіць замову".

4. На старонцы "Аформіць замову" пазначце адрас для дасыланьня. Абярыце з прапанаваных варыянтаў атрыманьня замовы зручны для вас і націсьніце кнопку "Аформіць замову". Магчымыя тры варыянты атрыманьня замовы:

     4.1. Дасылка поштай накладзеным плацяжом. Аплата па паштовым аддзяленьні пры атрыманьні пасылкі (дадаткова Белпошта возьме з вас 3% ад сумы накладзенага плацяжу). Тэрмін дастаўкі — цягам 1—3 дзён пасьля дасыланьня.
Пры аплаце на пошце магчымая аплата любой банкаўскай картай.

    




















4.2. Дастаўка кур’ерам да любой станцыі мэтро. Дастаўка ажыцьцяўляецца па працоўных днях з 12.00 да 21.00, у камэнтарах да сваёй замовы, калі ласка, пазначайце нумар кантактнага тэлефона, станцыю мэтро, дзень і час, зручны для сустрэчы. Разьлік — наяўнымі грашыма, пакупнік атрымлівае чэк адпаведнага ўзору.
     4.3. Самавываз. Адрас для самастойнага забіраньня — вул. Шчорса 3 (раён ст. мэтро "Грушаўка", магчымая бясплатная дастаўка да ўваходу на ст. мэтро "Грушаўка"), дзень і час абавязкова ўзгадніць з працаўніком KNIHI.BY праз тэлефоне +375(29)643-57-33 (Velcom) ці +375(29)556-23-23 (МТС). Разьлік — наяўнымі грашыма, пакупнік атрымлівае чэк адпаведнага ўзору.

5. На старонцы "Пацьверджаньне замовы" вы ўбачыце ўсю інфармацыю датычна вашае замовы (сьпіс тавараў, іх колькасьць, адрас для дасыланьня і г. д.). Калі вы жадаеце нешта зьмяніць або скарэктаваць, націсьніце кнопку "Назад" і зрабіце патрэбныя зьмены. Калі ўся інфармацыя пададзеная слушна, націсьніце "Даслаць замову".

6. Далей вы пабачыце нумар, пад якім вашая замова трапіць да мэнэджэра крамы. Гэта азначае, што замова пасьпяхова аформленая. Таксама вы атрымаеце паведамленьне на e-mail.

7. Мы дашлем замову на пазначаны вамі адрас ці зьвяжамся з вамі для узгадненьня часу дастаўкі ці самавывазу.

8. Па адсыланьні замовы вы атрымаеце паведамленьне на e-mail.

9. Цягам 2–3 дзён вы зможаце аплаціць і атрымаць сваю замову ў абраны вамі спосаб. Пры атрыманьні пасылкі ў паштовым аддзяленьні Белпошты апэратар выдае вам стандартны чэк з пазнакай агульнай сумы замовы.

10. Паслугі пераказу грошай "Белпоштаю" складуць 5% ад агульнае сумы (пры замове на суму да 100 тыс. руб.) або 3% (пры замове на суму 100 тыс. руб. і болей).

Калі ў вас засталіся пытаньні што да афармленьня замовы, калі ласка, дасылайце іх нам праз форму зваротнай сувязі.

11. Аплаціць тавары вы можаце праз сыстэму “Разьлік” (“Расчёт” (ЕРИП) у любым зручным для вас месцы, у зручны для вас час, у зручным для вас пункце банкаўскага абслугоўваньня: інтэрнэт-банк, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску, у касе банку, банкамаце і г. д.

Зрабіць аплату можна з выкарыстаньнем наяўных грошай, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўваньня, якія прымаюць плацяжы, а таксама з дапамогай інструмэнтаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня.

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕНЬНЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:
1.    выбраць
•    Пункт “Сыстэма “Разьлік” (“Система “Расчет” (ЕРИП)
•    Інтэрнэт-крамы/сэрвісы (Интернет-магазины/сервисы)
•    К
•    Knihi.by
2.    Для аплаты тавару ўвесьці нумар замовы.
3.    Праверыць карэктнасьць інфармацыі: суму плацяжу, апісаньне паслугі.
4.    Зрабіць плацеж.

Калі вы робіце плацеж у касе банку, калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасьць правядзеньня плацяжу праз сыстэму “Разьлік” (“Расчёт” (ЕРИП).

Як падпісацца на навіны праз Google Groups

 Каб падпісацца на навіны праз Google Groups, у форме на правым баку старонкі "Кнігі-Поштай" увядзіце адрас сваёй электроннай пошты і націсьніце "Падпісацца" – вы трапіце на старонку, на якой напісана, што вам накіраваны запыт на пацьверджаньне падпіскі.

Каб пацьвердзіць падпіску, проста адкрыйце спасылку, якая будзе ў лісьце ад noreply@googlegroups.com