Ніл Гілевіч. Замова ад страху

Ніл Гілевіч. Замова ад страху
4.50 р.
Вага: 150 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Новая кніга паэзіі. – Мінск: Медисонт, 2009. – 96 с. – (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 12.)

ISBN 978-985-6887-55-3

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.


ВЕРШ З КНІГІ

          УСЁ ГАДАЕМ

         Усё гадаем, у якім кірунку
          Шукаць нам, беларусам, паратунку.
          Нічога з нашай варажбы не будзе,
          Пакуль мільёны душаў у аблудзе.
          Пакуль цвярозай галавой не ўцямім,
          Не ўчуем сэрцам, нервамі, касцямі,
          Што толькі ў роднай беларускай мове
          Сябе ўратуем мы, браты-панове.
 
         2007, жнівень


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Гілевіч Ніл. У віры быцця
4.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гілевіч Ніл. У віры быцця

У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.


Каб купіць Ніл Гілевіч. Замова ад страху, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".