Гардзееў Юры. Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)

Гардзееў Юры. Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім
12.60 р.
Вага: 585 г
Памеры: 145x215 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Пераклад з польскай — Аліна і Зміцер Бялькевічы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 436 с.

ISBN 978-5-00076-004-8

Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчанаў да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносінаў гарадоў да старастаў.

Камісіі, якія былі заснаваныя ва ўсіх паветах і ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага, займаліся раскватараваннем ды забеспячэннем войскаў рэкрутамі і харчовымі прадуктамі, разглядам спрэчак паміж вайскоўцамі і цывільным насельніцтвам. Акрамя таго, камісіі праводзілі збор падаткаў. У іх абавязкі ўваходзіў нагляд за станам шляхоў зносінаў, корчмаў, мераў і вагаў, а таксама цэнаў на прадукты. Дзякуючы дзейнасці камісараў былі складзеныя першыя грунтоўныя спісы насельніцтва ўсяго княства. Заслугай камісій было таксама увядзенне пашпартоў, якія выдавалі просьбітам на акрэслены час.


ЗМЕСТ



Прадмова да беларускага чытача


Пра аўтара


Каб купіць Гардзееў Юры. Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792), націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".