Адамовіч Андрэй. Дзень паэзіі смерці дзень + CD

Адамовіч Андрэй. Дзень паэзіі смерці дзень + CD
9.80 р.
Вага: 200 г
Памеры: 165x170 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Мінск: І. П. Логвінаў, 2014. — 104 с. + аўдыёдадатак.

ISBN 978-985-562-035-9

Кніга выбраных вершаў і замоваў Андрэя Адамовіча “Дзень паэзіі смерці дзень” —відаць, адзіная ў свеце паэтычная кніга, у якой словы “цыркуль" і “астралябія" ўжываюцца часцей, чым слова “каханне". У кнігу ўвайшлі вершы, прыдуманыя аўтарам з 4 да 11 году XXI стагоддзя. Кніга прызначаная вузкаму колу аматараў паэзіі. Аўдыёдадатак змяшчае запісы вершаў у выкананні беларускіх паэтаў і аўтара.

За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2013 год.


Андрэй Адамовіч: "Няма для мяне нічога святога" (інтэрвію на BOOKSTER.BY)

Ганна Янкута: Гульні ў дзень паэзіі (рэцэнзія на кнігу)


          КАЛЯДНАЕ (верш з кнігі)

          адмыкае вільня сусветы і голас твой
          з бурбалкамі ў тканіне льецца хутчэй
          чым з люлькі агеньчык сочыць наш свет
          і ў сабе вынаходзіць цяпло і блакітны дым
          што ляжыць на дварэ і адбівае святло
          зоркі пухнатай вядомай з мілосных кніг
          уся пяшчота ў іх і малако з грудзей
          у дзюбах нясуць крумкачы і мурашы сняць
          заўтрашні дзень для цябе і твайго дзіцяці


ЗМЕСТ



Трэк-ліст аўдыёдадатку

Праслухаць трэк "Габрыель Гарсія Маркес" у выкананні Андрэя Хадановіча можна ніжэй:

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
Адамовіч Андрэй. Таўсьціла і лешч
9.30 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Адамовіч Андрэй. Таўсьціла і лешч

Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?

Рыжкоў Віталь. Дзверы, замкнёныя на ключы
7.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Рыжкоў Віталь. Дзверы, замкнёныя на ключы

Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 да 2010 года, асобны раздзел склалі паэтычныя пераклады. Аўдыёдадатак утрымлівае пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка.


Каб купіць Адамовіч Андрэй. Дзень паэзіі смерці дзень + CD, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".