Адамовіч Андрэй. Таўсьціла і лешч

Адамовіч Андрэй. Таўсьціла і лешч
9.30 р.
Вага: 150 г
Памеры: 125x190 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Навэла. — Вільня, Logvino literatūros namai, 2015. — 100 с.

ISBN 978-609-8147-45-2


Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?

Ці могуць вячоркі з алькаголем ля вогнішча скончыцца панажоўшчынай? Можа быць, мясцовыя скрадуць вуды? А калі сяброў разарве мядзьведзь? Нельга выключаць і пытаньня “А ці ня ўтопіцца хто зь іх?” Як завуць двух астатніх сяброў і чым будуць займацца яны? Адказы на гэтыя загадкі — у кнізе. Таксама вы можаце выкарыстоўваць яе як кароткі даведнік па фідарнай лоўлі і галяктычных падарожжах.

Пра кнігу

Валеры Гапееў: Лешч і Стоўнхэндж (BUDZMA.BY)

Таўсьцілаі і лешч (суполка кнігі ў Facebook)


Фрагмэнт з кнігі


...Там была Каралева Сухарэбрыцы з падданымі. Яна вялікая й люстраная. Каралева з падданымі — зь левага крыла кліна. 3 правага крыла — плотка на чале з князем. Князем Чырванабровых. 3 танюткімі, перарывістымі лініямі па лусцы ад галавы да хваста.

Паміж крыламі стаіць Зэбра паласатая, беларускага дна зэбра драпежная —Акунь Акунёў. I зь ім дружына ягоная. Але гадаваліся яны далёка, у ф’ёрдах нарвэскіх. Клічуць яго Аконунгам. Шмат пагубіў рыбы Аконуг. Хапае ён рыбіну, уздымаючыся з дна, выпускае кішкі ў ваду, прабівае пухір. Ікру плюе ў ваду, дружына ягоная апладняе ікру без разбору.

А на чале кліна, на вяршыні ягонай — стаіць Лешч. Я шмат жыву й шмат бачыла ляшчоў і падлешчыкаў. Бачыла я і гадаваных, і дзікіх. I з азёраў шатляндзкіх, і з дэльты Волгі, і з азёраў беларускіх, але ніхто такога Ляшча ніколі й ня бачыў і ня чуў, што такі Лешч ёсьць. Ён стаіць ганарліва, над дном, на такой вышыні, як сам ад гарба да жывата. Глядзіць наперад. I ніхто яму ня страшны, ні шчупак, ні акунь, ні птушка драпежная. Не баіцца ён цянётаў, бо сыдзе ў глей ці парэжа цянёты вялікімі, вострымі плаўнікамі. I леваруч ад ляшча — брат ягоны малодшы. I праваруч ад ляшча — брат ягоны стрыечны...


Раім паглядзець:
Адамовіч Андрэй. Дзень паэзіі смерці дзень + CD
9.80 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Адамовіч Андрэй. Дзень паэзіі смерці дзень + CD

Кніга выбраных вершаў і замоваў Андрэя Адамовіча “Дзень паэзіі смерці дзень” — відаць, адзіная ў свеце паэтычная кніга, у якой словы “цыркуль" і “астралябія" ўжываюцца часцей, чым слова “каханне". У кнігу ўвайшлі вершы, прыдуманыя аўтарам з 4 да 11 года XXI стагоддзя. Кніга прызначаная вузкаму колу аматараў паэзіі. Аўдыёдадатак змяшчае запісы вершаў у выкананні беларускіх паэтаў і аўтара. За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2013 год.


Каб купіць Адамовіч Андрэй. Таўсьціла і лешч, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".