ა Адважны Вінцук. Выбраныя творы

Адважны Вінцук. Выбраныя творы
3.77 р.
Вага: 660 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

Укладанне, прадмова, каментар Ірыны Багдановіч. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 592 с.: [8] с. іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

ISBN 978-985-6976-82-0

Кнігу склалі найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), што ўвайшоў у беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы выяўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) ды позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лондане (Марыян Гаўз). Сярод іх такія знакамітыя ў свой час творы, як вершы з віленскага зборніка “Беларускія цымбалы” (1933), напісаная ў Харбіне, а выдадзеная ў Вільні аповесць “Хлапец” (1935), успаміны з лагернага жыцця “Кітай, Сібір, Масква” (1962). Упершыню друкуюцца лісты і ўспаміны пра бацькоў з лонданскага архіва паэта.

Пяцьдзесят восьмы том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі


ЗМЕСТ


Каб купіць ა Адважны Вінцук. Выбраныя творы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".