ა Аксак Валянціна. Завінены рай

Аксак Валянціна. Завінены рай
7.00 р.
Вага: 180 г
Памеры: 125x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кніга паэзіі. – Мінск : Галіяфы, 2017. – 116 с.

ISBN 978-985-7140-72-5

Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя.

У афармленьні вокладкі выкарыстаны фрагмэнт карціны Аннёла Брандзіна «Партрэт Джавані Мэдычы» (1545).


Вершы з кнігі

          Мінулае лета.
          Рвалі
          ліпавы цьвет
          сушылі
          ў печы чарніцы
          з мамай,
          маладой і шчасьлівай.
          Ні цьвету.
          Ні печы.
          Ні мамы.

          Успамін пра Унію.
          За маіх
          дарагіх бацькоў
          Івана і Маню,
          і за тваіх Аляксея і Марыю,
          за маю любімую
          цётку Марусю
          і за тваю Вольгу,
          за дзядоў, за бабуляў
          Рыгора і Надзю,
          Ляксея і Касю,
          за ўсіх
          праваслаўных продкаў
          малілася сёньня,
          каб добры Бог
          паслаў ім
          супакой
          ва ўспаміне
          пра іх
          спаконвечныя
          уніяцкія
          душы.


ЗЬМЕСТ



Пра аўтарку

Валянціна Аксак нарадзілася 28 красавіка 1953 года ў вёсцы Смалічы Нясьвіжскага раёну. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Карэспандэнт «Радыё Свабода». Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1994).

Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы «Хімік». Аўтар зборнікаў паэзіі «Цьвінтар» (1992), «Капліца» (1994), «Антычны дождж» (1999), «Віно з Каліфорніі» (2003), «Ружоўніца» (2008), «Завінены рай» (2017).


Раім паглядзець:
Аксак Валянціна. Дзікая сліва
4.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Аксак Валянціна. Дзікая сліва

Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.


Каб купіць ა Аксак Валянціна. Завінены рай, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".