Акудовіч Валянцін. Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці

Акудовіч Валянцін. Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці
11.50 р.
Вага: 210 г
Памеры: 130x200 мм
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 6)

Мінск: Логвінаў, 2007. — 216.

ISBN 978-985-6800-31-6

Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.


Аўтар


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Акудовіч Валянцін. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне
21.30 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Акудовіч Валянцін. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум
4.50 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Мілаш Чэслаў. Скуты розум

Знакамітая кніга нарэшце выйшла й па-беларуску з прадмовай аўтара адмыслова для беларускага чытача. Эсэ апісвае падзеі, што адбываліся падчас і пасьля ІІ сусьветнай вайны ў польскім грамадзтве, а галоўным чынам у Варшаве.


Каб купіць Акудовіч Валянцін. Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".