Алексіевіч Святлана. Час second-hand

Алексіевіч Святлана. Час second-hand
19.50 р.
Вага: 500 г
Памеры: 145x200 мм
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Канец чырвонага чалавека / Пераклад Валеры Стралко, Ціхан Чарнякевіч. — Мінск: Ловінаў, 2013. — 384 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 46).

ISBN 978-985-562-096-0.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.

У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”


Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand" выйшла па-беларуску (Анонс кнігі ад прэсавай службы СБП)

Хто гэтыя людзі? Пра кнігу Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд" — Сяргей Мікулевіч, "Наша Ніва")

Пра галасы і перспектыўнасць трывіяльнага (Ціхан Чарнякевіч, BOOKSTER.BY)


ЗМЕСТ



Пра аўтарку

Святлана Алексіевіч — празаік, драматург, публіцыстка, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2015). Аўтарка дакументальна-мастацкіх раманаў “У вайны не жаночы твар”, “Цынкавыя хлопчыкі” ды іншыя. Нарадзілася ў 1948 годзе ў Івана-Франкоўску. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў “Сельской газете”, у часопісе “Нёман”. Лаўрэатка шматлікіх прэстыжных літаратурных прэміяў: прэміі Курта Тухольскага (1996), прэміі “Трыумф” (Расія, 1997), Ляйпцыгскай кніжнай, прэміі Гердэра (1999), прэміі Рэмарка (2001), Нацыянальнай прэміі крытыкі (ЗША, 2006), прэміі Рышарда Капусцінскага (Полынча, 2011), прэміі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы “Ангелус” (Вроцлаў, Польшча, 2011), прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў (2013) ды іншыя. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Мінску.


Раім паглядзець:
Быкаў Васіль. Ліквідацыя. Без цэнзуры
14.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Быкаў Васіль. Ліквідацыя. Без цэнзуры

У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.

Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік
18.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Быкаў Васіль. Пакахай мяне, салдацік

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) увайшлі аповесці: “Знак бяды”, “Ваўчыная яма”, “Пакахай мяне, салдацік”, а таксама апавяданні “Сваякі”, “Адна ноч”, “На ўсходзе сонца”, “Дарога дадому”.


Каб купіць Алексіевіч Святлана. Час second-hand, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".