Амб’ёрнсэн Інгвар. 23-я палата

Амб’ёрнсэн Інгвар. 23-я палата
39'200 р.
Вага: 350 г
Памеры: 130x200 мм
0

Раман / Пераклад з нарвежскай Лідыі Ёхансэн. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 192 с. — (Littera scrupta). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6992-10-3

Паводле Ingvar Ambjørnsen. 23 salen. Oslo, Cappelen Damm AS, 1981

Напаўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам “маргіналаў”, людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995). Фільм “Элінг”, зняты паводле яго рамана “Кроўныя браты”, быў выстаўлены ў 2001 г. на прэмію Оскар як найлепшая замежная кінастужка.


ПРАДМОВА

Большая частка падзеяў, апісаных у гэтай кнізе, адбываецца ў псіхіятрычнай бальніцы мястэчка Ліер. Тут многія пазнáюць сябе. З гэтай прычыны мне хацелася б зазначыць чытачу, што я не ставіў перад сабой задачы выразна размяжоўваць у сваім рамане выдумку і праўду.

Гэтая кніга — слабая спроба аддаць належнае групе пацыентаў, да “лячэння” якіх я некалі спрычыніўся. Каб неяк змяніць ганебныя ўмовы ўтрымання гэтых хворых, грамадскасць павінна ясна сабе ўяўляць, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма. А дакладней — тое, што стала вядома пасля выкрыцця парушэнняў у бальніцы мястэчка Рэйт’ярдэ. На Рэйт’ярдэ тады павесілі ўсе грахі за парушэнні, якія, аднак, знойдуцца ў большасці бальніц Нарвегіі.

23-я палата — гэта неад’емная частка сучаснай нарвежскай гісторыі. Падзеі, пра якія я пішу, — набыткі маёй памяці, тое, што захавалася з маёй працы санітарам у Ліерскай бальніцы ў 1974—75 гадах.

У апісанні бальніцы перайначаны хіба што прозвішчы персанажаў. А вось персанажы з крытычным стаўленнем да бальніцы былі мной прыдуманы. Такіх, на жаль, у рэальнасці няма.

Хёлен, ліпень 1981
Інгвар Амб’ёрнсэн