Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі

Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі
4.90 р.
Вага: 320 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Апавяданні. — Мінск: Медысонт, 2010. — 304 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 7).

ISBN 978-985-6887-80-5

Кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінуўшчынаю і сучаснасцю каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасць стылю, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм.


Міхась Андрасюк — беларускі журналіст і пісьменьнік  — госьць Café Europa на радыё “Свабода”.


Міхась Андрасюк пра сябе.

Я нарадзіўся ў беластоцкім мястэчку Гайнаўка 2 снежня 1959 года. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой — рускія. Яны і прынеслі гэтую мяжу ў 1944-м дзесьці з-пад Стаўбцоў. І калі б, прайшоўшы сотні кіламетраў, тузанулі чырвона-зялёныя слупы яшчэ 1500 метраў на захад, я нарадзіўся б хутчэй у Камянцы. Але не тузанулі, і я пайшоў у польскую школу, дзе вывучыў польскую мову, і ад яе ў маёй беларушчыне назаўсёды застаўся акцэнт.

За паўстагоддзя здаралася мне працаваць настаўнікам, каменячосам, радыё-журналістам — і час ад часу нядрэнна жыць, нічога не рабіўшы. Бо ці можна назваць працай, напрыклад, напісанне кніжак? Бо паралельна з усім астатнім здарыліся мне тры кніжкі прозы. На беларускай мове з польскім акцэнтам.


ЗМЕСТ


Каб купіць Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".