Анемпадыстаў Міхал. Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы

Анемпадыстаў Міхал. Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы
6.70 р.
Вага: 165 г
Памеры: 120x195 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мінск: І. П. Логвінаў, 2014. — 112 с. — (Галерэя “Б”).

ISBN 978-985-562-034-2.

“…У зборніку “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі, якія патрэбныя тут, хутчэй, канцэптуальна. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі. Да зборніка “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” хочацца падысці як да рок-анталогіі: старыя баевікі, неўміручая класіка, а таксама свежыя трэкі, якія нагадваюць, што аўтар яшчэ жывы ды варушыцца, у прыватнасці — заглаўны трэк, то бок верш…”

(Паводле рэцэнзіі Алесі Серады “Атлантыда навыварат” на BOOKSTER.BY)


ЗМЕСТ



Пра аўтара


***

На дне філіжанкі кавы

Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы
Пачынаецца новы дзень, доўгі і невядомы
Водару сьцяг уздымаецца ў неба
Урачыста-гаркавы, як перамогі і страты
Цёмна-брунатны, як вопратка вояў і мніхаў
Як хлеб, як ральля, як атрамант, як ноч
Колер для літараў, нотаў, малюнкаў
Смак спатканьняў на некалькі словаў
На адну філіжанку, на момант, які застанецца
3 намі альбо паасобку ў кожнага з нас
На кожны глыток
Па паэме, кантаце, партрэце. Вось і апошні
Мінае дзень. Няма чаго варажыць на гушчы
У пустой філіжанцы не адбіваецца неба


Каб купіць Анемпадыстаў Міхал. Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".