ARCHE Пачатак. 2010. №11

ARCHE Пачатак. 2010. №11
13.50 р.
Вага: 580 г
Памеры: 170x240 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2010. — 470 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару — “Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы”.

Для публікацыі былі адабраныя важныя працы з лінгвістычнай палемікі 1920-х гадоў, якія толькі часткова супадаюць са зместам згаданай вышэй хрэстаматыі па гісторыі беларускага мовазнаўства міжваенных гадоў. У нумары публікуюцца некалькі прац мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча і Льва Цвяткова, аўтараў, лінгвістычная спадчына якіх яўна недаацэнена (пра Льва Цвяткова ў беларускай лінгвістыцы існуе фактычна толькі адна сур’ёзная публікацыя). У часопісе друкуецца фактычна невядомы водгук пачынальніка беларускай лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданне прац Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года. Узнаўляюцца фрагменты палемікі паміж Я. Лёсікам і І. Ваўком-Левановічам, а таксама ўпершыню друкуецца даклад Ваўка-Левановіча “Пра некаторыя важнейшыя недахопы беларускай літаратурнай мовы”, які выклікаў крытычныя водгукі яго калег і паўплываў на асабісты лёс навукоўца. У нумары змяшчаюцца таксама некаторыя публікацыі, прысвечаныя разгортванню правапіснай дыскусіі і рэальнаму функцыянаванню арфаграфіі ў школьнай практыцы (артыкулы Л. Цвяткова, С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, А. Лёсіка і С. Замбржыцкага), шэраг артыкулаў з галіны стварэння тэрміналогіі, культурамоўныя зацемкі Вацлава Ластоўскага, водгукі на слоўнікі Ластоўскага, Некрашэвіча і Байкова і інш.

(З прадмовы укладальніка нумара Сяргея Запрудскага)


ЗЬМЕСТ



ПРАДМОВА 


Раім паглядзець:
Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік
14.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 12)

Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік

Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайсковага слоўніка”, рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораЛ перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2010. №11, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".