ARCHE Пачатак. 2011. №9

ARCHE Пачатак. 2011. №9
4.20 р.
Вага: 515 г
Памеры: 170x240 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2011. — 456 с.

Тэма нумару: Аўстрыя: ад імперыі да нацыі

ISSN 1392-9682

Для іншаземцаў — краіна гарналыжных курортаў, кампазітараў ды “бюракратаў у фраках і скураных шортах”, для саміх яе жыхароў — “краіна без уласцівасцяў”.

Што набыла і што страціла дзяржава, якая ў ХХ стагоддзі прайшла шлях ад вялізнай імперыі да невялікай дэмакратычнай рэспублікі? Якая праўда хаваецца за сцверджаннямі пра легалізаваную прастытуцыю, бяз’ядзернасць і нейтральнасць краіны? Ці можна лічыць альпійскую рэспубліку ахвярай нямецкага нацыянал-сацыялізму? Адным словам, якая Аўстрыя насамрэч?

На гэтыя пытанні шукайце адказу ў новым, “аўстрыйскім”, нумары “ARCHE”.

Эсэістыка Робэрта Мэнасэ, Карла-Маркуса Гаўса, Марціна Полака; успаміны Штэфана Цвайга; аналітыка Жанны Кромер, Яраслава Шэбэка; гістарычныя даследаванні Алега Гардзіенкі і Наталі Новік; пераклады класікаў і сучаснікаў аўстрыйскай літаратуры — Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк... Гэтыя і іншыя аўтары — у сёлетнім 9-м нумары на 450 старонак з ілюстрацыямі.


ЗМЕСТ


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2011. №9, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".