ARCHE Пачатак. 2013. №4

ARCHE Пачатак. 2013. №4
9.80 р.
Вага: 550 г
Памеры: 145x215 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2013. — 640 с.

ISSN 1392-9682

Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў ARCHE Пачатак. 2011. №3.


Сярод матэрыялаў нумара можна адзначыць наступныя:

— артыкул Аляксандра Пашкевіча “Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент”;
— артыкул Андрэя Кіштымава “Рэчыцкі хранограф канца XVIII — пачатку ХХ ст.”;
— навукова-папулярнае даследаванне Валера Кісяля “Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету”;
— грунтоўнае эканамічнае і сацыяльнае даследаванне Піліпа Засіма “Шані, вёска Пружанскага павета”, у якой адлюстроўваецца ўся палітра эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця палескай вёскі міжваеннага часу;
— пераклад на беларускую мову чарговай працы славутага польскага этнасацыёлага, найбольш значнага міжваеннага даследчыка Палесся Юзафа Абрэмбскага “Сённяшнія людзі Палесся”, якая з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам даследавання працэсу культурных зменаў ва ўсёй творчай спадчыне гэтага выдатнага навукоўца.
(Паводле ARCHE.BY)


ЗМЕСТ


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2013. №4, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".