ARCHE Пачатак. 2014. №1-2

ARCHE Пачатак. 2014. №1-2
7.70 р.
Вага: 350 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2014. —384 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Гістрыя Беларусі XIX ст. у мемуарах.

Гэты нумар прысвечаны гісторыі Беларусі ХІХ стагоддзя, убачанай праз прызму мемуарных крыніц айчыннага і замежнага паходжання.

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся.

Пры гэтым пад увагу ў той ці іншай ступені патрапілі практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя пласты і катэгорыі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне і інш. Не было прамінута і ўспрыманне беларускіх рэалій іншаземцамі, якім даводзілася па тых ці іншых прычынах трапіць на нашыя землі. Сярод іншага аўтары наўпрост ці ўскосна звяртаюцца да такіх падзей, як вайна 1812 г., паўстанні 1830—1831 гг. і 1863—1864 гг. і інш. Геаграфічна артыкулы і крыніцы, надрукаваныя ў выданні, ахопліваюць усю тэрыторыю Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Вольга Гарбачова, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Аляксандр Радзюк, Анатоль Сцебурака і іншыя.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
ARCHE Пачатак. 2013. №4
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2013. №4

Тэма нумару: Беларусь у цяні Палесся. Гэты нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў ARCHE Пачатак. 2011. №3.

ARCHE Пачатак. 2014. №3
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №3

Тэма нумару: Віцебскія гісторыі. Гэты нумар цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагоддзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедствы ад захопаў і акупацый. Тэма знішчэння, рамонту, аднаўлення і занядбання замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі”.


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2014. №1-2, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".