ARCHE Пачатак. 2014. №10. Радзіма

ARCHE Пачатак. 2014. №10
9.80 р.
Вага: 425 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2014. — 476 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Радзіма.

Укладанне нумару: Сяргей Сматрычэнка.

У гэтым нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе. Дому свайго ці чужога. У Беларусі, у Еўропе, Амерыцы ці Афрыцы. Бо пачуцці не маюць межаў. І з такой сусветнай глабальнасцю звязаная яшчэ адна незвычайнасць гэтага нумара: рубрыкацыя ў ім зробленая зусім не паводле навуковых ці літаратурных жанраў публікаваных матэрыялаў. Бо і верш, і эсэ, і гістарычны артыкул, у якіх асэнсоўваецца, скажам, тэма выгнання, — гэта хоць і розныя тэксты, па-рознаму напісаныя, але напісаныя пра сутнасна адно і тое ж. Вось жа, для рубрыкацыі мы абралі тэматычны падыход. А каб вавілонскае змяшэнне мастацкіх ды навуковых жанраў было поўным, то мы вырашылі яшчэ і візуальна ўразнастаіць часопіс: акрамя звыклага, збольшага фатаграфічнага, суправаджэння  паасобных тэкстаў, старонкі выдання аздабляюць і мастацкія здымкі маладзечанскага фатографа Сяргея Лескеця, а таксама графічныя працы Ганны Крук.

(З прадмовы укладальніка)


ЗМЕСТ



Прадмова ўкладальніка


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2014. №10. Радзіма, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".