ARCHE Пачатак. 2014. №4

ARCHE Пачатак. 2014. №4
12.60 р.
Вага: 560 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2014. —572 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый.

Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне.


Аўтарамі нумара звярталася ўвага як на праблемы захавання старой архітэктуры ў буйных беларускіх гарадах, такіх як Мінск, Горадня, Берасце і Орша, так і на логіку зменаў культурнага ландшафту малых беларускіх гарадоў.

Цэлы раздзел прысвечаны праблеме кансервацыі і рэстаўрацыі старажытных беларускіх замкаў, абсалютная большасць якіх надалей знаходзіцца або ў аварыйным стане, або ў выглядзе руін. Новыя канцэптуальныя падыходы да іх захавання і аднаўлення прадстаўленыя на прыкладах Крэва, Любчы, Гальшан. Акрамя таго, для канцэптуальнага параўнання ў нумары ў перакладзе на беларускую мову друкуюцца некалькі тэкстаў вядомых польскіх даследчыкаў, якія на тэарэтычным і практычным узроўні займаліся пытаннямі кансервацыі ды рэстаўрацыі нашых замкаў у міжваенны час.

(паводле ARCHE.BY)


ЗМЕСТ


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2014. №4, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".