ARCHE Пачатак. 2015. № 1—2

ARCHE Пачатак. 2015. № 1—2
11.00 р.
Вага: 405 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2015. — 419 с.

ISSN 1392-9682

Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй ‒ перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна “Код да Вінчы”. Цікава, экранізацыя гэтага твору была забароненая да паказу на тэрыторыі Беларусі.

Таксама ў нумары: апавяданне Сцяпана Стурэйкі “Наперад! Вяртанне”, даследаванне Віктара Конлеха “Беларуска-рускае дзвюхмоўе: міф ці рэальнасць? Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі ў люстэрку анкетавання студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка”, а таксама рэцэнзіі Андраніка Антаняна на кнігу Міхася Казлоўскага “Да кніжных скарбаў дакрануся. Нататкі бібліяфіла” (Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011, ‒ 384 с.) і Сяргея Сурыновіча “Каштоўныя здабыткі беларускай біблістыкі”, прысвечаная найноўшым перакладам бібліі на беларускую мову.


ЗМЕСТ

     ЛІТАРАТУРА
ДЭН БРАЎН. Код да Вінчы
СЦЯПАН СТУРЭЙКА. Наперад! Вяртанне

     РЕФЛЕКСІІ
ВІКТАР КОНЛЕХ. Беларуска-рускае дзвюхмоўе: міф ці рэальнасць?
Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі ў люстэрку анкетавання студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

     РЭЦЭНЗІІ
АНДРАНІК АНТАНЯН. Яркая сімптаматыка
     Выданне, якое разглядаецца ў рэцэнзіі: Казлоўскі, Міхась. Да кніжных скарбаў дакрануся. Нататкі бібліяфіла. — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011.—384 с.
СЯРГЕЙ СУРЫНОВІЧ. Каштоўныя здабыткі беларускай біблістыкі
     Публікацыі, якія абмяркоўваюцца ў артыкуле:
     Новы Запавет. Пераклаў Анатоль Клышка. Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014.
     Чатыры Эвангельлі. Са старажытнагрэцкай на беларускую мову нанова перакладзеныя. Эвангельле паводле Мацьвея.
     Эвангельле паводле Марка. Эвангельле паводле Лукі.
     Эвангельле паводле Яна. Пераклад на беларускую мову Антонія Бокуна. Менск, 2014


Раім паглядзець:
ARCHE Пачатак. 2014. №12
11.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №12

Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый. Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі.


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2015. № 1—2, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".