ARCHE Пачатак. 2015. №12

ARCHE Пачатак. 2015. №12. Срэбны век
11.80 р.
Вага: 295 г
Памеры: 145x215 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Навуковы, навукова-папулярны, грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2015. — 304 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: “Срэбны век”. Укладанне нумару: Дзмітры Віцько.

Гэты нумар “ARCHE” мае за мэту разгледзець розныя пытанні гісторыі ВКЛ XVII ст. Сярод аўтараў артыкулаў, якія склалі нумар — беларускія гісторыкі Дзмітрый Віцько, Віктар Якубаў, Галіна Флікоп-Світа, Наталля Сліж, польскія даследчыкі Анджэй Рахуба, Анджэй Адам Маеўскі, Збігнеў Хундарт, Яраслаў Петшак, Роберт Калодзей, Аляксандр Станкевіч. Закранаюцца пытанні тагачаснай палітычнай, вайсковай, эканамічнай, культурнай і вайсковай гісторыі.

У прыватнасці, у артыкуле аднаго з вядучых спецыялістаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагоддзі Анджэя Рахубы “Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагоддзі” разглядаецца структура ўзброеных сілаў ВКЛ у гэты перыяд, усе роды войск і дапаможныя ваенныя фармаванні, якія існавалі на той час, а таксама армейскае камандаванне. У артыкуле Збігнева Хундарта “Некалькі заўваг наконт пяцігорскіх харугваў у войсках Рэчы Паспалітай у 1673–1683 гг.” разглядаюцца прынцыпы арганізацыі і ўзбраення гэтага роду войск. Пяцігорская конніца атрымала сваю назву ад чаркескіх наймітаў, якія ў XVI ст. паступалі на службу ў войска ВКЛ. У канцы XVI — першай палове XVIIст. як у польскіх, так і ў літоўскіх войсках з’яўляюцца харугвы, якія называліся пяцігорскімі. Аднак на пастаяннай аснове пяцігорская конніца з’яўляецца ў войсках Рэчы Паспалітай толькі ад 1673 г. — галоўным чынам, аднак, у літоўскім (у польскім фармальна ніколі не былі часткай рэестравага войска). Больш таго, з 1673 г. пяцігорцы складалі найбольшы па колькасці фармаванняў род войск у складзе кавалерыі ВКЛ. Яны ўяўлялі з сябе капійную конніцу, лягчэйшую ў параўнанні з панцырнай. У 1673–1683 гг. пяцігорцы бралі ўдзел у кампаніях супраць турак, асабліва адзначыліся ў кампаніях 1673 і 1676 гг. Павелічэнне колькасці капійных харугваў у 1673–1683 гг. вынікала з неабходнасці супрацьстаяння асманскаму ваеннаму майстэрству.


ЗМЕСТ



СРЭБНЫ ВЕК — XVII СТАГОДДЗЕ. ПРАДМОВА


Каб купіць ARCHE Пачатак. 2015. №12, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".