Арцёмаў Аляксей. Скрозь кіламетры

Арцёмаў Аляксей. Скрозь кіламетры
5.00 р.
Вага: 125 г
Памеры: 145x180 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Вершы і пераклады. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 66 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).

ISBN 978-985-7144-90-7.

У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.


          Млынар

          Стары памёр — і чорт асірацеў.
          Ні зерня, ні мукі не засталося,
          Але лунае ў небе чорны цень,
          Чуваць, як за ракой шуміць калоссе.

          Дыск сонца за здзічэлым лесам знік
          І каламуціць зноў ваду рачную
          Парослы багавіннем вадзянік,
          А млынішча на беразе бракуе.

          Абросіць ледзяністая смуга
          Парэзаныя земляныя вены,
          І кроў замест вады разбурыць гаць —
          Памочнік малады ідзе на змену.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Бараноўскі Міхал. VOLUMEN.1
5.00 р.
0

Бараноўскі Міхал. VOLUMEN.1

Вершы. — Мінск : Кнігазбор,  2016. — 56 с. : іл. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).

Бесчастный Евгений. Стой!
5.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Бесчастный Евгений. Стой!

Дебютную книгу Евгения Бесчастного составили стихи, написанные в 2011—2016 годах. Это небольшие истории, где на фоне пейзажей Бреста и Минска через метафизику современных реалий и драматизм неразрешимых конфликтов — внутренних и внешних — автор пытается выразить потаенную суть обыденных явлений, выйти за грань видимого мира и понять свои роль и место в нем.

Комар Ганна. Страх вышыні
5.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Комар Ганна. Страх вышыні

У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і ўспамінаў.


Каб купіць Арцёмаў Аляксей. Скрозь кіламетры, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".