ა Арлоў Уладзімер. Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Арлоў Уладзімер. Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань
5.60 р.
Вага: 190 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань : балады / Уладзімер Арлоў. – Мінск : "Кнігазбор", 2018. – 132 с. – (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 23).

ISBN 978-985-8170-95-0

Наклад кнігі цалкам прададзены.

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.


Фрагмент з кнігі

          КАТ БАЛЬТАЗАР
          Полацкая балада

          у юнацтве кат Бальтазар
          разам з вялікім князем і каралём
          Янам Сабескім
          ратаваў Еўропу ад туркаў
          у бітве пад Венай
          цяпер ратуе Полацак ад злачынцаў
          жыве каля Чорнай рэчкі
          кожнага дня ходзіць на працу
          катаваць

          кат Бальтазар важная персона
          працуе з забойцамі
          ведзьмамі
          злодзеямі
          блюзнерамі
          старымі
          маладзенькімі
          прыгожымі
          страхалюднымі
          Трэці Літоўскі статут
          дазваляе катаваць чалавека
          тройчы на дзень
          вольнага часу няшмат


Змест

Кат Бальтазар. Полацкая балада
Аркады Падуі
Мёд
Алека. Балканская балада
Сура Шэйнбліт. Валынская балада
Вуліца Саламеі. Галіцыйская балада
Апошняя жанчына Казановы. Багемская балада
Гвірабі. Грузінская балада
Паэтычны фэст у Друскеніках

Сцісла пра аўтара

Уладзімер Арлоў — празаік, паэт, эсэіст, гісторык. Аўтар кніг «Добры дзень, мая шыпшына», «Дзень, калі ўпала страла», «Рэквіем для бензапілы», «Фаўна сноў», «Сны імператара», «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Адкусі галаву вароне», «Час чумы», «Сланы Ганібала», «Танцы над горадам» ды інш. Лаўрэат літаратурных прэмій, сярод якіх прэмія імя Францішка Багушэвіча (1996), «Гліняны Вялес» (1998), «Еўрапейскі паэт свабоды» (2010), «Залаты апостраф» (2015). Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Жыве ў Мінску.


Раім паглядзець:
Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя
45.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 11)

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.


Каб купіць ა Арлоў Уладзімер. Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".