Авілін Цімафей. Паміж небам і зямлёй: энтаастраномія

Авілін Цімафей. Паміж небам і зямлёй: энтаастраномія
53.30 р.
Вага: 1000 г
Памеры: 205x290 мм
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

Мінск: Тэхналогія, 2015. — 278 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-458-261-0.

Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе. Тут разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.

Гэта першая спроба абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.

Адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, этналінгвістам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай духоўнай культурай.


ПРА КНІГУ

Гэта першая ў беларускай гуманітарнай навуцы спроба грунтоўна асэнсаваць цэлы пласт народнай спадчыны. У цэнтры ўвагі аўтара — беларускія астронімы, якія да гэтага часу не з'яўляліся аб'ектам аналізу ў беларускай анамастыцы.
     Таццяна Аліферчык, кандыдат філалагічных навук

Кніга стварае ўражанне добрай навуковай публікацыі, цікавай не толькі вузкім спецыялістам, менавіта фалькларыстам, этнолагам і этналінгвістам, але і ўсім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай духоўнай культурай.
     Яраслаў Отчэнашак, доктар філасофіі


ПУБЛІКАЦЫІ ПРА КНІГУ Ў ПРЭСЕ

30-гадовы праграміст выдаў кнігу пра народныя назвы зорак (SVABODA.ORG)

Магістр ЕГУ распаўсюджвае веды пра беларускую народную астраномію


ЗМЕСТ



Пра аўтара

Цімафей Авілін нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па праграме “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”. Стала працуе ў галіне камп’ютарных тэхналогій, з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Mae больш за 30 публікацый па этнаастраноміі і астраніміі на англійскай, літоўскай, беларускай і іншых славянскіх мовах.


Каб купіць Авілін Цімафей. Паміж небам і зямлёй: энтаастраномія, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".