Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні
|
39'200 р.
Вага: 295 г
Памеры: 170x240 мм (усяго галасоў 3)
|
Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.) / пераклад з польскай Антона Кузьміча. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 171 с.
ISSN 1392-9682
Асобная адбітка з нумару “ARCHE” 7—8 за 2008 год.
Кніга прысьвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам зь ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэньнем 31 студзеня 1667 г.
Ваенныя дзеяньні 1654—1655 гг. вяліся, галоўным чынам, на тэрыторыі беларускіх (гэтая назва датычна XVII ст. мае толькі геаграфічны, а не палітычны сэнс) ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага: Полацкага, Віцебскага, Менскага, Наваградзкага і Берасьцейска-Літоўскага. Таму вам будзе лёгка ўявіць, дзе адбываліся апісаныя ў кнізе падзеі. Ваенныя дзеяньні распачаліся аблогай Смаленску, што на мяжы зь сёньняшняй Беларусьсю.
Найважнейшыя бітвы летняй кампаніі 1654 г. і зімова-веснавой 1655 г. вяліся на Дняпры і Друці — спачатку пад Шкловам і Шапялевічамі, а потым пад Новым Быхавам і Магілёвам. Полымя вайны не пашкадавала і іншых буйных беларускіх гарадоў — Полацку і Віцебску, Менску і Наваградку, Слуцку і Старога Быхава. За час супрацьстаяньня яно апаліла амаль кожны куток беларускай зямлі.
Конрад Бабятынскі. Да беларускага чытача.
Раім паглядзець:




