Бабіна Наталка. Рыбін горад

Бабіна Наталка. Рыбін горад
2.25 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Раман. — Мінск: Логвінаў, 2011. — 310 с. — (Кнігарня “Нашай Нівы”).

ISBN 978-9955-437-26-0

Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.


Кукаль, спакойны і нетаропкі, дастаў з кішэні мабільнік і набраў некалькі лічбаў.
— Здароў. Ну што ў цябе? Выдатна. Пачакай хвіліну. — І да мяне: — Дзеці тваёй сястры цяпер купаюцца ў Бугу. Падпішаш, або мне сказаць, каб мой чалавек страляў?
— П-падпішу.
— На калені.
Я стала на калені. Ён шпурлянуў мне ў твар дакумэнты і асадку. Я расьпісалася ў дагаворы, і адзін з ахоўнікаў забраў яго ў мяне.
— Цалуй мне ногі, — сказаў Кукаль, усё яшчэ трымаючы тэлефон ля вуха.
Я прапаўзла мэтар і пацалавала ягоныя ногі — спачатку адну, пасьля другую, тлустыя ногі ў скураных басаножках.
— Добра, пакуль можаш вярнуцца, пытаньне вырашылася, — сказаў Кукаль у тэлефон. Я ўсё яшчэ стаяла перад ім на каленях.
Ён устаў і коратка, прафэсійна, без размаху, ударыў мяне нагой пад дых.
Я павалілася...

(Фрагмент з раману
)


Каб купіць Бабіна Наталка. Рыбін горад, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".