Бабкоў Ігар. Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Бабкоў Ігар. Адам Клакоцкі і ягоныя цені
9.90 р.
Вага: 170 г
Памеры: 120x185 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Раман у дзесяці гісторыях. Другое выданне. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2012. — 136 с. — (Серыя “Я кнігу маю”).

ISBN 978-985-6991-90-8.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя...

Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.

Раман у дзесяці гісторыях з жыцьця адважнага асьветніка й энцыкляпэдыстага Яна Адама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў, з дадаткам зацемаў аўтара, двух эпіграфаў зь лістоў сусьветна вядомых творцаў ды пасьляслоўем Францішка Эн., у якім той упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве скарыстоўвае посткаляніяльны панятак галюцынагеннай прысутнасьці Сябе як Іншага, а таксама фрагмэнтаў двух ненапісаных раманаў, якія — з глыбокай мэтафізычнай пэрспэктывы — бачацца як адзін ненапісаны раман пад рознымі назвамі.


У гэтую кнігу можна ўвайсьці праз чацвёра розных дзьвярэй. Выйсьця зь яе няма аніякага. Вы ўваходзіце ў раман, калі ўпэўненыя, што ўсё ў сьвеце мусіць мець свой сэнс і сваё мейсца. Вы ўваходзіце ў кнігу гісторыяў, калі перакананыя, што ня варта склейваць у адно чарапкі ад розных вазонаў. Вы ўваходзіце ў філязафічны трактат, калі вы ня ў чым не перакананыя й ня ўпэўненыя. Вы ўваходзіце ў практычны дапаможнік па кітайскай народнай гульні ў інь і ян, калі адчуваеце, што няма каму быць у чымсьці перакананым альбо ўпэўненым.


Пра кнігу

У Бабкова сапраўды атрымалася кніга, з якой няма выйсця, як няма выйсця з існавання, якое складаецца з бясконцых перакрыжаванняў сноў і нядрэмнасці, калі сны спасылаюцца адзін на аднаго.

Аліса Бізяева, Litara.net

Ігар Бабкоў, беларускі шосты патрыярх гульні шкляных пэрлаў, як бы між іншага пераносіць чытача то ў Старажытны Кітай, то ўвогуле ў міфічную Шамбалу, пераконваючы здзейсніць падарожжа, не робячы пры гэтым ніводнага кроку.

Лірычны герой “Адама Клакоцкга” (адзін у многіх асобах) услед за самім аўтарам сядае за пераклад вершаў Лі Бо, разгадвае свае і чужыя сны і нават не заўважае, як робіцца ўсяго толькі сном Адама Клакоцкага, што аднойчы прысніўся Ігару Бабкову.

Ганна Янкута, радыё “Свабода”


ЗЬМЕСТ



Пра аўтара

Ігар Бабкоў нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне філасофіі). Працуе ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук Беларусі. Займаецца кампаратыўнай філасофіяй і гісторыяй ідэй. Выкладае ва ўніверсітэтах Мінска і Вільні.

Пры канцы 80-х быў сябрам літаратурных суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”. Браў удзел у аднаўленні газеты “Наша Ніва” на пачатку 90-х, быў адным з заснавальнікаў “Беларускага калегіума”, выдаваў і рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Лаўрэат прэміяў “Гліняны Вялес”, “Залатая літара”, “Залаты апостраф”. Фіналіст сярэднееўрапейскай прэміі “Angelus” (Вроцлаў).

Празаічныя творы, вершы і эсэ Ігара Бабкова перакладзеныя на польскую, украінскую, літоўскую, англійскую, нямецкую, чэшскую й вугорскую мовы. З’яўляецца аўтарам тэкстаў да песень гурта “Новае Неба”.

Упершыню раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” быў выдадзены ў 2001 годзе.


Раім паглядзець:
Бабкоў Ігар. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб
2.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бабкоў Ігар. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб

Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьля доўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён "нарэшце патрапіў дадому – у салодкую непрытомнасьць восені".

Бабкоў Ігар. Хвілінка
13.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бабкоў Ігар. Хвілінка

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014.


Каб купіць Бабкоў Ігар. Адам Клакоцкі і ягоныя цені, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".