Бахарэвіч Альгерд. Сарока на шыбеніцы

Бахарэвіч Альгерд. Сарока на шыбеніцы
15.20 р.
Вага: 390 г
Памеры: 130x200 мм
3.5
Сярэдняя: 3.5 (усяго галасоў 2)

Раман. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 354 с.

ISBN 978-985-6901-08-2

 

“…Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага, — гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысісткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягераў…

…Сьвет, які стварае Бахарэвіч, нагадвае хутчэй мроі з прозы Кафкі або Набокава, але структурна “Сарока на шыбеніцы” — гэта мазаіка ў духу Картасара. Выдатная літаратурная спародненасьць, якая сьведчыць ня толькі пра зьдзейсьненую аўтарам амбітную спробу далучыцца да найвялікшых чарадзеяў пяра, але і пра тое, што ён ставіць сабе штораз вышэйшую творчую плянку…”

Ян Максімюк


Падрабязьней пра кнігу:

на "Нашай Ніве"
на "Польскім радыё"
на "Радыё Свабода"


Раім паглядзець:
Бахарэвіч Альгерд. Белая муха, забойца мужчын
14.10 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Бахарэвіч Альгерд. Белая муха, забойца мужчын

Гэты раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, “дзевак без цара ў галаве”, якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар'яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

Альгерд Бахарэвіч. Каляндар Бахарэвіча
33.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Бахарэвіч Альгерд. Каляндар Бахарэвіча

“Каляндар Бахарэвіча” — 366 эсэ пра падзеі, асобаў і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.

Бахарэвіч Альгерд. Ніякай літасьці Альгерду Б.
8.70 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Бахарэвіч Альгерд. Ніякай літасьці Альгерду Б.

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.


Каб купіць Бахарэвіч Альгерд. Сарока на шыбеніцы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".