Багдановіч Ірына. Душа лістападу

Багдановіч Ірына. Душа лістападу
4.00 р.
Вага: 140 г
Памеры: 120x190 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вершы, пераклады. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 100 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; вып. 28).

ISBN 978-985-7007-81-3.

У кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтаркі аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Асноўныя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў “Старапольскае рэха Беларусі”, які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVІІІ — ХІХ стагоддзя, знакавыя ў сваім часе і актуальныя для разумення культурнай поліфанічнасці айчыннай літаратуры азначанага перыяду.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Багдановіч Ірына. Залатая Горка
18.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Багдановіч Ірына. Залатая Горка

Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.


Каб купіць Багдановіч Ірына. Душа лістападу, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".