Багдановіч Ірына. Залатая Горка

Багдановіч Ірына. Залатая Горка
18.00 р.
Вага: 595 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вершы, пераклады, артыкулы. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 400 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 80).

ISBN 978-985-7144-39-6.

Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках. Кнігу дапаўняе біябібліяграфічны раздзел, дзе Ірына расказвае пра сябе, а рознабаковы характар яе творчасці падаецца ў пагадовым спісе публікацый.


          Людзі на ўзвышшы
          Кажуць хлусы: беларусы —
          Людзі на балоце,
          І балота іх калыска
          Ў радасці й самоце.
          Але мы тут скажам з верай
          Хлусакам увішным:
          Беларусы — гэта ўперад
          Людзі на Узвышшы!
          А калі іх цёмны сілы
          У балота цягнуць,
          Молім шчыра: Божа мілы,
          Выбаў з тае багны!
          І праліся ў сэрцы, душы
          Ласкаю нябеснай,
          Каб нам цешыцца няскрушна
          Доляю пачэснай.
         
          06.03.2014


ЗМЕСТ



Раім паглядзець:
Багдановіч Ірына. Душа лістападу
4.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Багдановіч Ірына. Душа лістападу

У кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтаркі аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй.


Каб купіць Багдановіч Ірына. Залатая Горка, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".