Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня
9.70 р.
Вага: 495 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 7)

Або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 360 с. — (Школьная бібліятэка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1547-5

Сярод польска-беларускіх пісьменнікаў асаблівае месца займае Ян Баршчэўскі. Паходзіў ён з Віцебшчыны. Нарадзіўся ў фальварку Мурагі ля возера Нешчарда ў дробнашляхецкай сям’і. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі. Яшчэ вучнем пачаў пісаць вершы, якія чытаў на вечарынках у знаёмых. Быў увогуле здольным імправізатарам. Пасля сканчэння калегіі хацеў паступіць у Віленскі ўніверсітэт, але сродкаў для прадаўжэння вучобы не было. Працаваў хатнім настаўнікам. Потым з дапамогай аднаго сваяка трапіў у Пецярбург. Зарабляў на жыццё ўрокамі лацінскай і старажыткагрэчаскай моў, якія добра ведаў. У Пецярбургу заснаваў гурток польска-беларускіх пісьменнікаў, выдаваў альманах “Незабудка” (1849—1844; выйшла 5 кніг, на польскай мове). У Пецярбургу пазнаёміўся з А. Міцкевічам і Т. Шаўчэнкам. Шмат вандраваў па Беларусі, часта спыняўся ў свайго дзядзькі Завальні, што жыў на беразе возера Нешчарда, ля вялікай дарогі. Там уважліва слухаў і запісваў цікавыя размовы і апавяданні розных людзей. У выніку назбіраўся багаты матэрыял, які лёг у аснову чатырохтомнага выдання “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844—1846). У канцы жыцця пераязджае ва Украіну. У Кіеве ў 1849 годзе выдае апошнюю сваю кнігу “Проза і вершы” (на польскай мове). Памёр на Валыні.

(Паводле http://www.tvordom.com/)


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Мікола Хаўстовіч. Творчасць Яна Баршчэўскага вачыма рускага чалавека

ЗМЕСТ

Некалькі слоў ад аўтара


Каб купіць Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".