Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік

Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік
4.20 р.
Вага: 235 г
Памеры: 145x165 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Прадмова Л. Шарэпкі. — Мінск: Радыёла-плюс, ІП Сіўчыкаў Ул. М., 2011. — 180 с.: фат. — ("Беларускія ЕўраРазмоўнікі”).

ISBN 978-985-448-114-2 (Радыёла-Плюс)
ISBN 978-985-7030-01-9 (ІП Сіўчыкаў Ул. М.)

"Беларуска-польскі размоўнік-даведнік" выйшаў у межах серыі "Беларускія ЕўраРазмоўнікі". Выданне прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам.

Размоўнік-даведнік мае адметную структуру: можа не толькі дапамагчы карыстальнікам, якія ўпершыню сутыкнуліся з польскай мовай і з польскімі рэаліямі, але і адначасова зацікавіць іх у лепшым засваенні мовы суседняга народу, звязанага з беларусамі агульнымі гістарычнымі каранямі. Дзеля гэтага ў склад кнігі ўключаны практычны граматычны даведнік, асновай якога паслужыла падрыхтаваная тым жа аўтарам і выдадзеная ў 2008 г. “Кароткая граматыка польскай мовы”. Раздзелы размоўніка забяспечаны тэматычнымі беларуска-польскімі слоўнічкамі. У кнізе таксама змешчаная актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб’екты на тэрыторыі сучаснай Польшчы.

Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.


Гутарка з выдаўцом пра кнігу на радыё “Рацыя”

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі


ЗМЕСТ



Слова на дарогу


Раім паглядзець:
Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналагічны слоўнік
8.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналагічны слоўнік

Слоўнік утрымлівае больш за 40 тысяч беларускіх і польскіх тэрмінаў, паняццяў, выразаў, назваў і ўласных імёнаў з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.

Польска-беларускі тэматычны слоўнік
6.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Польска-беларускі тэматычны слоўнік

Прапанаваны польска-беларускі тэматычны слоўнік знаёміць з найбольш ўжыванай у школах і ВНУ агульнай і агульнадыдактычнай лексікай, а таксама тэрміналогіяй з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.


Каб купіць Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".