Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы
4.90 р.
Вага: 210 г
Памеры: 145x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мінск: Радыёла-плюс, 2010. — 120 с. :фат. — (Серыя "Беларускія ЕўраГраматыкі").

ISBN 978-985-448-103-6

Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моваў. Гістарычна яна сфармавалася на аснове старажытназаходненіжнефранкскіх дыялектаў. У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотна могуць дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моваў.


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

ФАНЕТЫКА І ПРАВАПIС

МАРФАЛОГІЯ
     Дзеяслоў
          Формы і ўжыванне інфінітыва
          Граматычныя катэгорыі дзеяслова
          Зваротныя дзеясловы
          Катэгорыя часу
          Катэгорыя ладу
          Катэгорыя стану
     Дзеепрыметнік
     Назоўнік
          Род назоўнікаў
          Лік назоўнікаў, утварэнне формаў множнага ліку
          Скланенне назоўнікаў
     Артыкль
     Займеннік
          Асабовыя займеннікі
          Прыналежныя займеннікі
          Зваротны займеннік zich
          Указальныя займеннікі
          Узаемныя займеннікі
          Пытальныя займеннікі
          Няпэўныя і адмоўныя займеннікі
          Адносныя займеннікі
          Няпэўна-асабовы займеннік men
          Займеннік het
          Азначальныя займеннікі
     Прыметнік
          Ступені параўнання прыметнікаў
     Лічэбнік
     Прыслоўе
          Ступені параўнання прыслоўяў
          Канструкцыя er is / er zijn
          Займеннікавыя прыслоўі
     Прыназоўнікі
     Злучнікі
     Часціцы і выклічнікі

СІНТАКСІС
     Тыпы нідэрландскіх сказаў
     Члены сказа і парадак слоў у сказе

НЕКАТОРЫЯ ЎСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ

ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНIЦЫ


УВОДЗІНЫ

Нідэрландская мова (Nederlands) — афіцыйная мова Нідэрландаў і адна з трох афіцыйных моваў Бельгіі. Гэтая мова знаходзіцца ў афіцыйным ужытку таксама ў Сурынаме, на Нідэрландскіх Антылах, Арубе і, часткова, у Інданезіі. Блізкая і абсалютна зразумелая любому носьбіту нідэрландскай мовы таксама мова афрыкаанс — адна з некалькіх афіцыйных моваў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Невялікія супольнасці нідэрландскамоўнага насельніцтва жывуць сёння ў Францыі, у наваколлі Дзюнкерка, а таксама ў ЗША. Сёння колькасць людзей, якімі нідэрландская мова ўспрымаецца як родная, складае каля 21 мільёна. Трэба адзначыць, што ў розных крыніцах бельгійскі варыянт нідэрландскай мовы называецца "фламандскай мовай", але фактам ёсць тое, што ў бельгійскіх школах вывучаецца тая самая норма літаратурнай мовы, што і ў нідэрландскіх. Акрамя таго, апошнім часам мае месца працэс "галандызацыі" фламандскай мовы. Сёння найважнейшыя адрозненні паміж галандскім і фламандскім варыянтамі датычацца фанетыкі і, часткова, лексікі.

Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моваў. Гістарычна яна сфармавалася на аснове старажытных заходне-ніжнефранкскіх дыялектаў. Да сярэдзіны XIV стагоддзя найбольшы ўплыў на станаўленне яе нормаў мелі фламандскія гарады (Бруге, Гент і інш.), пазней, асабліва ў XV стагоддзі, у культурным і палітыка-эканамічным сэнсе дамінавала гістарычная вобласць Брабант (Брусэль і Антверпен), а з XVІ стагоддзя заканадаўцам моўнай моды зрабілася Галандыя — правінцыя ў заходняй частцы цяперашніх Нідэрландаў. Паэтычныя творы на нідэрландскай мове вядомыя з часоў сталага Сярэднявечча. Першая друкаваная кніга на нідэрландскай мове з’явілася ў 1476 г. Пазнейшыя палітычныя падзеі (Нідэрландская рэвалюцыя канца XVІ ст.) прадвызначылі моўную і культурніцкую ініцыятыву Паўночных правінцый (сённяшняга Каралеўства Нідэрланды). Нідэрландская мова была, або ёсць, роднай мовай выдатных майстроў жывапісу (Хюберт і Ян ван Эйкі, Рогір ван дэр Вей дэн, Хіеранімус Босх, Пітэр Брэйгель, Пітэр Паўл Рубенс, Антоніс ван Дэйк, Якаб Ёрданс, Франс Снейдэрс, Франс Халс, Рэмбрант ван Рэйн, Адрыян Браўэр, Адрыян ван Остадэ, Ян Вермер Дэлфцкі, Ян Стэн, Герард Тэрбарх, Якаб ван Ройсдал, Пітэр Клас, Вілем Калф, Вінсент ван Гог, Піт Мондрыян), музыкі (Ёханэс Окегем, Якаб Обрэхт), знакамітых літаратараў і мысляроў (Эразм Ратэрдамскі, Гуга Гроцый, Юст Ліпсій, Ёст ван дэн Вондэл, Мультатулі, Ёхан Хёйзінга, Хюга Клаўс), сусветнавядомых навукоўцаў (Ёхан дэ Віт, Крысціян Гюйгенс, Антон Левенгук, Якаб Хендрык Вант Хоф, Лётзен Браўэр, Бартэл ван дэр Вардэн) і палітыкаў (першы прэзідэнт Еўрапейскай Рады Херман ван Ромпэй).

Значную ролю ў станаўленні новай літаратурнай нідэрландскай мовы адыграў узорны пераклад Бібліі (Staten-Bijbel), зроблены ў 1619—1637 гг. Нормы сучаснай арфаграфіі ў асноўным былі распрацаваныя лінгвістамі Л.А. тэ Вінкелам, М. дэ Фрысам і Р.А. Колевейнам. Пасля дапрацовак яны (як Algemeen Beschaafd Nederlands — агульнаўжываная нідэрландская) былі прынятыя ў якасці рэкамендаваных у 1946 г. у Бельгіі і ў 1947 г. у Нідэрландах.

Самымі аўтарытэтнымі слоўнікамі нідэрландскай мовы лічацца гістарычны — Woordenboek der Nederlandsche taal (‘s-Gravenhage — Leiden, 1864—1984), цяпер даступны і ў інтэрнэце (http://wnt.inl.nl), а таксама слоўнік сучаснай мовы: van Dale. Groot woordenboek der Ne-derlandse taal (‘s-Gravenhage, 1976).

У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотным чынам можа дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моваў.


Раім паглядзець:
Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы
4.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы

Англійская мова роднасная з беларускай — яны належаць да адной індаеўрапейскай моўнай сям’і, падзяляюць пэўны пласт лексікі і пэўныя граматычныя канструкцыі. Вывучэнне мовы аналітычнага тыпу, якая карыстаецца лацінскім алфавітам і з’яўляецца сучаснай лінгва франка, узбагаціць кожнага беларуса.


Каб купіць Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".