Бартосік Зьміцер. Клініка кітайскага дантыста

Бартосік Зьміцер. Клініка кітайскага дантыста
19.50 р.
Вага: 350 г
Памеры: 115x195 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Зьміцер Бартосік. Клініка кітайскага дантыста. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. 284 с.: +24 с. іл. – (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе).

ISBN 978-0-929849-21-8

Рэдактар Сяргей Дубавец
Мастак Генадзь Мацур
Карэктар Вінцук Вячорка

Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў.

А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.

Фота аўтара. Фота на вокладцы: 1 с. — Shutterstock, 4 с. — Андранік Антанян.

© Зьміцер Бартосік, 2018
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018


НОВАЯ ЗЯМЛЯ

Усе маюць родны кут, а Зьміцер Бартосік мае ўсю Беларусь і ваколіцы, а таксама тую мінуўшчыну, якая не мінае. Якая сьмяецца зь сябе і плача па нас, уражвае і жыве. Краявід без імёнаў мёртвы, замкі рассыпаюцца безь летапісца, даляглядаў няма без мастака.

Мы думалі, аўтар — актор, а ён драматург, мы думалі — журналіст, а ён філёзаф, мы думалі — бард, а ён паэт, мы думалі — пісьменьнік, а ён падарожнік.

Калі не спыняцца, зямля заўсёды новая.

          Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода


ПРА КНІГУ

Зміцер Бартосік «Клініка кітайскага дантыста» — беларуская альтэрнатыва (Імполь Нагбомавіч, Новы Час)


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы…
19.00 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы…

У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя падобную працу зрабіў Напалеон Орда — абышоў усю Беларусь і захаваў вобраз краіны, якога больш не засталося нідзе. Тое, што пачуў і запісаў Зьміцер Бартосік, не паўторыць больш ніхто. Таму гэтая кніга ня мае аналягаў у нашай гісторыі ХХ стагодзьдзя. Гэта падарожжы ў пошуках нечага няўлоўнага, няпэўнага... свабоды. Таго, што ў беларусах схавана глыбака, сярод марных, паўзабытых спадзеваў, цёплых летуценьняў, што гояць зьняможаны розум, сярод мараў, якім не наканавана было зьдзейсьніцца... І Зьміцер Бартосік знаходзіў гэтую эфэмэрную, недавыказаную, нязьдзейсьненую прагу свабоды паўсюль, ва ўсіх баках вялікай нашай краіны. (Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца). Наклад кнігі цалкам прададзены.

За гэтую кнігу аўтар атрымаў 1-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2017.


Каб купіць Бартосік Зьміцер. Клініка кітайскага дантыста, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".