ა Барысік Таццяна. Жанчына і леапард

Барысік Таццяна. Жанчына і леапард
3.90 р.
Вага: 160 г
Памеры: 120x180 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Апавяданні. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 132 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, выпуск 56). Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7089-91-8.

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі “Жанчына і леапард” — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.

За гэтую кнігу аўтарка атрымала 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.

"Узор сучаснай жаночай прозы — лаканічна і дасціпна, захапляльна і філасафічна, з пранікненнем у псіхалагічныя таямніцы чалавечых стасункаў. (Прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў)

"Першае знаёмства з апавяданнямі Таццяны Барысік, што ўвайшлі ў зборнік “Жанчына і леапард”, выклікае надзею, што перад намі — доўгачаканы гумарыстычна-іранічны погляд на сучасную беларускую вёску. Бо “вясковая літаратура” — адзін з “кітоў”, на якім трымалася прыгожае пісьменства да нядаўняга часу, — досыць доўга была сур’ёзнай і ў нечым нават змрочнай..." (Паводле Дзяніс Марціновіч. Месца дзеяння — Вялікія Пацукі (рэцэнзія на кнігу Таццяны Барысік "Жанчына і леапард"))


"...Утульны, нібыта цацачны, дамок. Дым з коміна. Котка на вакне. Дагледжаны гародчык. Накормленыя кароўка і сьвіньні ў хляве, дзелавітыя куры ў двары. Ціхае сямейнае шчасьце далёка ад гарадзкой мітусьні і турбот. Спакойная старасьць. Менавіта такой бачыцца нам ідэальная вёска, дзе ўсе жывуць дружнай грамадой, падтрымліваюць суседзяў, старанна працуюць. Але пісьменьніцу Тацяну Барысік такая вёска не цікавіць, яна зьвяртаецца да іншага боку жыцьця ў сельскай мясцовасьці — цёмнага, бруднага, з пахам алькагольнага перагару і нямытай бялізны. Тут жывуць гультаі, злодзеі і даносчыкі, тут мужчыны п’юць, а жанчыны цяжка працуюць, тут дзеці недагледжаныя і старыя самотныя..." (Паводле Марына Весялуха. Вёска, жорсткая і бязьлітасная)


Літанкета Свабоды: Тацяна Барысік


ЗМЕСТ



Фрагмент з кнігі


Пра аўтарку

Таццяна Барысік нарадзілася 18 жніўня 1977 г. у Магілёве. У 1999 г. скончыла МДУ імя А. Куляшова па спецыяльнасці сацыяльны педагог, метадыст дашкольнага выхавання. Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Піша вершы і прозу. Аўтарка самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (2003, Асіповічы). Друкавалася ў газетах “Новы час”, “Наша Ніва”, часопісе “ARCHE”. Нізка апавяданняў змешчаная ў зборніку “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Мінск, 2007).


Каб купіць ა Барысік Таццяна. Жанчына і леапард, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".