Баторын Фелікс. Яблычны пах цішыні

Баторын Фелікс. Яблычны пах цішыні
12.40 р.
Вага: 335 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вершы і паэмы / Фелікс Баторын — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 308 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 115).

ISBN 978-985-7207-46-6.

У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй. Тым, хто даўно знаёмы з творчасцю паэта, будзе цікава параўнаць змешчаныя ў гэтай кнізе творы з прачытанымі раней. Хто ж пазнаёміцца з паэзіяй Фелікса Баторына ўпершыню і не застанецца абыякавым, зможа звярнуцца да папярэдніх кніг аўтара.

У гэтай кнізе таксама змешчаны некалькі перакладаў з розных моў, зробленых Феліксам Баторыным у апошні час.

ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Ваганаў Сяргей. Я веру ў Цуд
9.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Ваганаў Сяргей. Я веру ў Цуд

Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую, і грамадзянскую — на беларускай і рускай мовах. Вершы наўмысна не пазначаны аўтарам канкрэтнымі датамі, бо, як ён лічыць, вельмі важна ўспрымаць іх з адчуваннем безупыннасці Часу.


Каб купіць Баторын Фелікс. Яблычны пах цішыні, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".