Бэргстрэм Гуніла. Суперкніга пра Біла з Болаю

Бэргстрэм Гуніла. Суперкнiга пра Бiла з Болаю
16.90 р.
Вага: 520 г
Памеры: 205x260 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Біл разумны, а Бола вясёлая / Мастак Гуніла Бэргстрэм; пераклад Андрэя Хадановіча, падрадкоўны пераклад са шведскай Алесі Башарымавай і Надзі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 68 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 18).

ІSBN 978-985-7180-35-6

Пераклад зроблены паводле выдання:
Gunіlla Bergström text & bіlder “Stora boken om Bіll & Bolla… han så klok och hon en stolla”, Rabén & Sjögren, Stockholm, 2007.

Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?


Пра аўтарку і кнігу

Шведская дзіцячая пісьменніца ды ілюстратарка Гуніла Бэргстрэм нарадзілася ў Гётэборгу (Швецыя) у 1942 годзе.

Кніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе.

Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і усе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе.

У кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.

У 1979 годзе выйшаў працяг кнігі пра Біла і Болу — “Пра Болу і ейнага брата: бязглузда і глуздавата”. А ў 2007 з’явілася “Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, а Бола вясёлая”, якая складалася з двух папярэдніх кніг пра Біла і яго сястру.

Напісаць гэтыя кнігі Гунілу Бэргстрэм падштурхнула сітуацыя ва ўласнай сям’і: у яе самой двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.


Фрагмент з кнігі



Раім паглядзець:
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му, Крумкач і Каляды
8.00 р.
4.8
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 5)

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му, Крумкач і Каляды

Калядная казка пра самую знакамітую шведскую карову Мама Му і ейнага сябра Крумкача, расказаная пісьменніцай Юяй Вісландэр і ілюстратарам Свэнам Нурдквістам. Героі рыхтуюць падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!


Каб купіць Бэргстрэм Гуніла. Суперкніга пра Біла з Болаю, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".