Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Рэнесанс
4.50 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 160 г

Purchase

Няма на складзе
Навучальная літаратураПеракладыБэрк Пітэр

Апісаньне

Пераклад з англійскай А. Арловай. — Мінск: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1997. — 96 с. — (Адкрытае грамадства.)

ISBN 985-6012-36-8.

Пераклад паводле Peter Burke. The Ranaissance. Macmillan Press LTD, 1987

У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе.

Аўтар разглядае праявы Рэнесансу ў мастацтве, літаратуры і музыцы, пачынаючы з яго вытокаў і завяршаючы XVII ст., калі моцны рух распаўся на нязначныя плыні.


ЗМЕСТ

1. Міф аб Рэнесансе
2. Італія: адраджэнне і абнаўленне
3. Рэнесанс за мяжой, або выкарыстанне Італіі
4. Распад Рэнесансу
5. Заключэнне
    Бібліяграфія
    Паказальнік


Пра аўтара

Пітэр Бэрк (Peter Burke)— брытанскі гісторык культуры, эксперт па гісторыі новага і найноўшага часу. Нарадзіўся ў 1937 годзе ў сям'і каталіка і хрышчонай габрэйкі. Вучыўся ў езуіцкім вучылішчы і ў каледжы святога Іаана пры Оксфардскім універсітэце. У 1962—1979 гг. працаваў у Школе еўрапейскіх даследаванняў Універсітэта Сасэксу ў якасці выкладчыка і старшага выкладчыка. Затым перайшоў на працу ў каледж Эмануэля пры Кембрыджскім універсітэце, дзе атрымаў званне прафесара гісторыі культуры. Вядзе калонку, прысвечаную пытанням культуры, у бразільскай газеце “Folha de Sao Paulo”. Сябар Еўрапейскай акадэміі, чалец Каралеўскага гістарычнага таварыства Вялікабрытаніі.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.