Бэўвульф

Бэўвульф
8.40 р.
Вага: 280 г
Памеры: 130x200 мм
4.8
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 5)

Пераклад са стараангельскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск: Зміцер Колас, 2013. — 130 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6992-31-8

Пераклад зроблены з выдання: M. Swanton, ed., Beowulf. Manchester Uniersity Press, 1997.

“Бэўвульф” — найбуйнейшы твор стараангельскай паэзіі, які дайшоў да нашых дзён. У складанай структуры паэмы знаходзіцца месца ці не ўсім важным тэмам літаратуры англасаксаў: апісанні звычайных і фантастычных бітваў умела пераплеценыя з ўрыўкамі элегічнымі і маралістычнымі, з пераказамі генеалогій, з адсылкамі да іншых германскіх легендаў і да біблейскіх эпізодаў.


“Бэўвульф” — паэма пра мора, па якім плывуць чаўны і марскія змеі, пра неба, у якім лунаюць найчасцей птушкі, але часам і цмокі, пра цёмныя багны і ззяючыя палаты, пра шлях, які лёг між усяго названага, ды пра чалавека, які праходзіць гэтым шляхам. Яна ператвараецца то ў элегію, то ў гімн, то ў казань, але не збіваецца з роўнага кроку, пакуль апошняя алітэрацыя не змацуе апошні радок (Прайдзісвет).


Мода на “Бэўвульфа”. Інтэрвію Марыны Весялухі зь перакладнікам “Бэўвульфа” Антонам Францішкам Брылём

І наш Бэўвульф. Рэцэнзіня на кнігу Ціхана Чарнякевіча на сайце "Звязды".

Артыкул пра “Бэўвульф” у Вікіпэдыі


ЗМЕСТ

Прадмова
БЭЎВУЛЬФ
Дадатак. Песня пра Гільдэбранда
Каментары
Індэкс эпізодаў і ўстаўных аповедаў
Радаводы
Літаратура


Каб купіць Бэўвульф, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".