Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага

Вітальд Бярнацкі. Паўстаньне Хмяльніцкага
4.20 р.
Вага: 305 г
Памеры: 170x240 мм
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 гг. / Пераклаў з польскай Антон Кузьміч. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 184 с.

Паводле "Biernacki, Witold. Powstanie Chmielnickiego. Działania wojenne na Litwie 1948—1649. Wydawnictwo Infort editions, 2006.

ISSN 1392-9682

Гэтая праца прысьвечаная падзеям літоўскага тэатру ваенных дзеяньняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. ды ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што завершылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй пад Лоевам 30 ліпеня 1649 г. Гэта амаль невядомая тэма ня толькі для звычайных "аматараў", якія цікавяцца гісторыяй казацкіх войнаў, але і для большасьці гісторыкаў. У ранейшых публікацыях пра пачатак паўстаньня Хмяльніцкага гэтыя падзеі часта або толькі згадваюцца, або папросту абмінаюцца.

Між тым высілкі Вялікага Княства Літоўскага і асабіста князя Януша Радзівіла ў пэўнай ступені паспрыялі пасьпяховаму заканчэньню кампаніі войскамі Кароны і падпісаньню збораўскай дамовы. Праца спрабуе запоўніць гэты прагал.

(З уступу да кнігі)


Каб купіць Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".