Бічэль Данута. Хадзі на мой голас

Бічэль Данута. Хадзі на мой голас
7.80 р.
Вага: 580 г
Памеры: 145x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Эсэ, успаміны. — Гародня-Wrocław, 2008. — 331 c. : іл. — (Гарадзенская бібліятэка).

ISBN 978-83-89185-78-5

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" — гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іхная творчасць зрабіла пэўны ўплыў на ейнае жыццё і паэзію.

“Калі людзі паводзяць сябе, быццам Бога няма, яны правакуюць вайну. Калі людзі жывуць, як дзеці божыя, яны ствараюць спакой… Каб залячыць раны, нанесеныя мне савецкімі начальніцамі, і застацца ў спакоі з Богам, мне спатрэбілася некалькі гадоў перабывання ў смутку. Але сам паэт Максім дапамог мне сваім высокім прыкладам выйсці з крыўды, гаркаты і дакору і падзякаваць Богу за малы пробліск вечнасці ў сэрцы, які ён мне падараваў”.

Данута Бічэль


“Я ўсё жыцьцё ішла на голас Быкава”. Гутарка аўтаркі з Міхасём Скоблам з нагоды выхаду кнігі (Svaboda.org)


ЗМЕСТ

1
Жыць — гэта думаць
Мурожныя Біскупцы
Пачаткі
Музей Максіма Багдановіча ў Гародні
Суполка Максіма Багдановіча
Айцец Уладзіслаў Чарняўскі
Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк
Яблынькі
Артур Цяжкі
Ларыса Геніюш
Зоська Верас
Ірына Крэнь
Анатоль Сыс
Францішкане
Хрысціна Лялько
Мой Будслаў

2
Янка Купала
Максім Багдановіч
Валодзя Караткевіч
Янка Брыль
Мацей Канановіч
Чэслаў Мілаш
Эліза Ажэшка
Наталля Арсеннева

3
Спявайце Пану новую песню
Аляксандр Шпень
Казімір Місюра
Апанас Цыхун
Уладзімір Кіслы
Мікола Скляр
Пятро Янушкевіч
Алесь Сільвановіч
Сяргей Шэмет
Сяргей Грыневіч


Раім паглядзець:
Скобла Міхась. Камізэлька для месяца
8.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Скобла Міхась. Камізэлька для месяца

Гэтая кніга — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі.

Някляеў Уладзімір. Толькі вершы
7.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Някляеў Уладзімір. Толькі вершы

Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх вершах Уладзімір Някляеў, як заўсёды ў новых творах, нечаканы нават для даўніх прыхільнікаў ягонай творчасці.


Каб купіць Бічэль Данута. Хадзі на мой голас, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".