Беларуска-нямецкі слоўнік = Belarussisch-Deutsches Worterbuch

Беларуска-нямецкі слоўнік = Belarussisch-Deutsches Worterbuch
13.50 р.
Вага: 1900 г
Памеры: 205x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Belarussisch-Deutsches Wörterbuch: больш за 70 тысяч слоў і выразаў / Пад рэдакцыяй Мікалая Кур’янкі, Лявона Баршчэўскага і Томаса Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 608 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6783-98-5

Гэты слоўнік — першы беларуска-нямецкі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 70 тыс. слоў, словазлучэнняў і выразаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасць, слоўнік дапаможа перакласці беларускія тэксты размоўнага, літаратурна-мастацкага, грамадска-палітычнага і эканамічнага характару.

Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым даследчыкам і ўсім цікаўным.

 

Гэты слоўнік мае зрабіцца надзейным і незаменным дапаможнікам для перакладу тэкстаў, а таксама для хуткага пошуку неабходных адпаведнікаў штодзённай побытавай і спецыяльнай лексікі. Беларуская мова на працягу апошніх гадоў набыла большую папулярнасць, і гэты слоўнік мусіць дапамагчы мацаваць беларуска-нямецкае ўзаемаразуменне і кантакты.

Райнэр Лінднэр, старшыня Нямецка-беларускага таварыства

(З уступнага слова)


Каб купіць Беларуска-нямецкі слоўнік = Belarussisch-Deutsches Worterbuch, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".