Беларускі Гістарычны Агляд. Том 22

Беларускі Гістарычны Агляд. Том 22
6.50 р.
Вага: 535 г
Памеры: 140x220 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Сшыткі 1—2 (42—43). Старонкі 1—382. Снежань 2015.

ISSN 1392-902X

Аўтары нумару Аляксандр Казакоў, Кароль Лапатэцкі, Юры Гардзееў, Аляксандр Гужалоўскі, Мічыхіра Ясуі, Анджэй Смалярчык, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Міраслаў Грох, Рышард Радзік, Тамаш Камусэла, Алег Ліцкевіч, Ігар Капылоў, Сяргей Токць, Антон Лявіцкі, Ніна Камарова.


У новым нумары асаблівай увагі заслугоўваюць тэарэтычныя развагі Міраслава Гроха пра нацыю як па-сапраўднаму еўрапейскі феномен (гэты тэкст славутага чэшскага класіка нацыязнаўства ўпершыню выходзіць па-беларуску), даследаванне японскага гісторыка Мічыхіры Ясуі пра ўзаемаадносіны беларусаў і яўрэяў у парламенце ІІ Рэчы Паспалітай, даследаванне Аляксандра Гужалоўскага пра “сексуальную рэвалюцыю” ў БССР, а Ірыны Раманавай — пра першы ў БССР паказальны судовы працэс, арганізаваны сталінскай уладай у 1937 г., як і шмат іншых важных артыкулаў. Усім гуманітарыям варта пазнаёміцца з неардынарным поглядам Тамаша Камусэлы з Шатландыі на тое, як традыцыя выкарыстання аднаго прыназоўніка адлюстроўвае стэрэатыпную ўстаноўку польскай гістарыяграфіі ў адносінах да сваіх суседзяў, у т. л. да Беларусі. Для чытача, зацікаўленага ў дабротных навуковых выданнях па гісторыі Беларусі, каштоўнымі будуць як арыгінальныя артыкулы гэтага тома, так і агляд новай літаратуры, які прапануецца ў кожным нумары перыёдыка.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 21
5.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Беларускі Гістарычны Агляд. Том 21

Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.


Каб купіць Беларускі Гістарычны Агляд. Том 22, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".