Белы Алесь. Хроніка Белай Русі

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі
9.80 р.
Вага: 500 г
Памеры: 170x240 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Імагалогія Беларусі XII—XVIII ст. — 2-е выданне, папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2013.— 468 с.

ISBN 978-5-9904531-1-1

“Хроніка Белай Русі” — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі гэтага ж аўтара, выдадзенай у 2000 г. і прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма “Белая Русь” ды яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь.

У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця “Белая Русь” у сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя таго, у новае выданне ўключаныя артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі і яе адлюстравання ў заходнееўрапейскай іканаграфіі. Гэтыя матэрыялы дапаўняюць асноўную частку кнігі, ствараючы маштабную карціну эвалюцыі вобраза краіны ў ХІІ—ХVІІІ, разгледжанай скрозь прызму імагалогіі — новай сінтэтычнай гістарычнай дысцыпліны.


ЗМЕСТ



Раім паглядзець:
Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя
45.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 11)

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.


Каб купіць Белы Алесь. Хроніка Белай Русі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".