Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады
7.00 р.
Вага: 205 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. — 130 с.: іл.

ISBN 978-985-90346-5-7

У кнізе распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб'ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае раз-віццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з'яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны. У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.


Праглядзець фрагмент кнігі на ISSUU.COM


ЗМЕСТ

УСТУП

КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА
     Дадаткі
     Спасылкі

КЛЕЦКАЯ БІТВА 1706 ГОДА
     Дадаткі
     Спасылкі


УСТУП


Раім паглядзець:
Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка
17.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка

У кнізе разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст. Апісваецца роля артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртаецца ўвага на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвацца лёс нясвіжскіх гарматаў у XIX—XX стст.

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года
8.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года

У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою. 


Каб купіць Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".