Бон Томас М. Мінскі феномен

Бон Томас М. Мінскі феномен
16.10 р.
Вага: 770 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Пераклад з нямецкай Марыі Рытановіч; навуковы рэдактар Генадзь Сагановіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. — 436 с., [14] арк. іл.: іл. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”).

Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.

Пераклад з нямецкай Марыі Рытановіч паводле выдання: Thomas M. Bohn. Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Koln, Weimar, Wien: Bohlau Verlag, 2008.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі


Пра аўтара

Томас М. Бон (нар. у 1963 г.) — нямецкі гісторык, прафесар Універсітэта Юстуса Лібіга ў Гісэне, вядомы спецыяліст па гісторыі Усходняй Еўропы, ініцыятар беларусазнаўчых даследаванняў у Гісэне. Актуальныя навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй гістарыяграфіі і культурамі памяці, гісторыяй урбанізацыі, народных павер'яў і нонканфармізму.


ЗМЕСТ



ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ВЫДАННЯ


Раім паглядзець:
Валодзін Міхаіл. Наш стары добры Вавілон
16.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Валодзін Міхаіл. Наш стары добры Вавілон

Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі.

Увага! Акцыя! Achtung! Aktion! 10 асобнікаў кнігі Міхаіла Валодзіна “Наш стары добры Вавілон” на беларускай і нямецкай мовах можна замовіць са зьніжкай на 10 руб. — усяго за 16.70 BYN.


Каб купіць Бон Томас М. Мінскі феномен, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".